Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сакратар Бэнэдыкта XVI: існуе працягласць пантыфікатаў
Святы Айцец
25.05.2016 10:00

Працягласць паміж двума апошнімі пантыфікатамі існуе і праяўляецца ў найбольш важных рэчах, заўважыў прэфект Папскага дому і асабісты сакратар Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI арцыбіскуп Георг Генсвайн.

Іерарх назваў «абсалютна нармальнай» з’явай адрозненне стыляў Папы Францішка і яго папярэдніка.

У Папскім Грыгарыянгскім універсітэце ў Рыме адбылася прэзентацыя кнігі святара Рабэрто Рэголі «Па той бок крызіса», у якой аўтар ацэньвае восем гадоў служэння Папы Бэнэдыкта як «пантыфікат інтэлектуальнай адкрытасці і сустрэчы». Прэзентацыю правялі арцыбіскуп Георг Генсвайн і гісторык Андрэа Рыкардзі.

«Але што тычыцца самых важных пунктаў — тут ёсць працягласць, якую я бачу зблізу», — падкрэсліў ватыканскі іерарх у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «Acistampa».


Арцыбіскуп Генсвайн адзначыў, што Бэнэдыкт XVI стварыў у Касцёле «новую рэальнасць» — Папы на пенсіі, які працягвае падтрымліваць Касцёл сваёй малітвай, як і абяцаў на заканчэнне свайго служэння на пасадзе Біскупа Рыма. Гэтая падтымка з дапамогай малітвы, цярпення і ахвярнасці — вельмі важная, лічыць арцыбіскуп.

Прэфект Папскага дому распавёў, што 29 чэрвеня Бэнэдыкт XVI з’явіцца на публіцы з нагоды 65-годдзя свайго святарства. Іерарх не паведаміў падрабязнасцяў, але вядома, што ў гэты дзень у Ватыкане цэлебруецца ўрачыстая Эўхарыстыя з нагоды ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.