Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заклікаў да малітвы ў інтэнцыі Сусветнага саміта па гуманітарных пытаннях
Святы Айцец
22.05.2016 21:17

Да малітвы ў інтэнцыі Сусветнага саміта па гуманітарных пытаннях, які пачнецца 23 мая ў Стамбуле (Турцыя), заклікаў Папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» 22 мая ў Ватыкане.

«Заўтра пачнецца ў Стамбуле, Турцыя, першы Сусветны саміт па гуманітарных пытаннях, каб задумацца над мерамі, якія неабходна прыняць, каб выйсці насустрач драматычным гуманітарным сітуацыям, выкліканым узброенымі канфліктамі, экалагічнымі праблемамі і крайняй беднасцю. Будзем суправаджаць малітваю ўдзельнікаў гэтае сустрэчы, каб поўнасцю прысвяціліся рэалізацыі галоўнай гуманітарнай мэты: ратаваць жыццё кожнай чалавечай істоты, не выключаючы нікога, асабліва нявінных і безабаронных», — сказаў Папа.

Сусветны саміт па гуманітарных пытаннях пройдзе ўпершыню за 70-гадовую гісторыю ААН. Ён выкліканы цяперашняй глабальнай драматычный сітуацыяй, падобных якой чалавецтва не ведала з часоў Другой сусветнай вайны.

Дэлегацыю Святога Пасаду на форуме ўзначаліць бліжэйшы супрацоўнік Папы Францішка — Дзяржаўны Сакратар кардынал П’етро Паралін. У яе склад увойдуць пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН у Нью-Ёрку арцыбіскуп Бернардзіто Ауса і былы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН у Жэневе арцыбіскуп Сільвано Тамазі, а таксама іншыя асобы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.