Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся са «святым Бернардам» — пухнатым і чатырохногім
Святы Айцец
19.05.2016 11:11

На агульнай аўдыенцыі 18 мая Папу Францішка наведаў сенбернар Магнум, што літаральна перакладаецца як «Вялікі святы Бернард». У швейцарскіх Альпах гэтыя сабакі служаць сябрамі і ратавальнікамі людзей на высакагорных дарогах.

Манахі Аўгыстынскага ордэна, якія жылі на небяспечным перавале Святога Бернарда, дапамагалі падарожнікам, якія маглі згубіцца і загінуць падчас вялікіх снегападаў.

Кляштар быў заснаваны ў 1050 годзе, а прыкладна праз 600 год манахі вывелі пароду «сабак святога Бернарда», якія сталі іх добрымі сябрамі і шукальнікамі зніклых.

Калі сабакі знаходзілі пацярпелага ў снезе, адзін звычайна клаўся на яго, каб сагрэць, а іншы вяртаўся ў кляштар, каб прывесці манахаў на дапамогу.

Лічыцца, што такім чынам сабакі святога Бернарда ўратавалі як мінімум 2 тысячы чалавек.

Магнум патрапіў да Святога Айца з дапамогай ЮНЕСКА і пасольства Швейцарыі, якія плануюць абвесціць перавал Святога Бернарда аб'ектам Сусветнай спадчыны.

Святы Бернард, заснавальнік кляштара на перавале, які быў названы ў ягоны гонар.

Ewtnnews.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.