Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак прызначыў Апостальскага Нунцыя ў Казахстане і Таджыкістане
Святы Айцец
30.04.2016 20:50

Святы Айцец прызначыў арцыбіскупа індыйскага паходжання Фрэнсіса Чуліката сваім дыпламатычным прадстаўніком у Казахстане і Таджыкістане. Іерарх змяніў на гэтай пасадзе іспанскага арцыбіскупа Мігеля Маўры, які 5 снежня 2015 г. быў прызначаны Апостальскім Нунцыем у Румыніі.

Арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат нарадзіўся 20 сакавіка 1953 г. у Балгаці ў Індыі, атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 1978 г. Абараніў доктарскую ступень у галіне кананічнага права. У дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 1988 г. Нёс служэнне ў Гандурасе, Паўднёвай Афрыцы, на Філіпінах, у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, секцыі па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыята Святога Пасаду.

29 красавіка 2006 г. быў прызначаны Апостальскім Нунцыем у Іраку і Іарданіі, 17 ліпеня 2010 г. – пастаянным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы ў штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Гэтую пасаду ён займаў да 1 ліпеня 2014 г. У дадатак да англійскай і італьянскай ведае французскую і іспанскую мовы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.