Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак узначаліць малітоўнае чуванне за церпячых фізічны і духоўны боль
Святы Айцец
28.04.2016 09:26

«Выцерці слёзы» і прынесці суцяшэнне і надзею тым, хто пакутуе ад фізічнага ці духоўнага болю, з'яўляецца мэтай малітоўнага чування, якое ўзначаліць Папа Францішак 5 мая вечарам у базыліцы св. Пятра.

Набажэнства, якое пройдзе ў рамках Юбілею Міласэрнасці, стане бачным знакам салідарнасці з бацькамі, якія страцілі дзяцей, з дзецьмі, які страцілі бацькоў, асобамі, якія змагаюцца з хваробай, з тымі, хто страціў працу або не можа знайсці яе, жыве ў сітуацыях сямейнага разладу, адчувае адзіноту, пацярпеў ад несправядлівасці, страціў сэнс жыцця ці не можа знайсці яго, паведамілі арганізатары.

Суцяшаць засмучаных, адзін з сямі ўчынкаў міласэрнасці для душы бліжняга, стане лейтматывам малітоўнага чування.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.