Папа заклікаў семінарыстаў не быць служкамі зямных уладаў | Друк |
Святы Айцец
16.02.2016 12:01

Абед у адной з мексіканскіх каталіцкіх семінарый Папа Францішак выкарыстаў, каб пакінуць запіс у кнізе гасцей і нагадаць будучым святарам пра абавязкі пастыраў.

«Няхай усе ў гэтым доме будуць гатовыя да святарства, перш за ўсё будуць памятаць пра Езуса Хрыста, Пана Бога, і Ягоную Святую Маці. І няхай яны рыхтуюцца быць пастырамі верных Богу, а не чыноўнікамі дзяржавы. Францішак 14-2-15.», — напісаў Пантыфік.

Апублікаваў запіс айцец Антоніо Спадаро SJ, рэдактар часопіса «La Civiltà Cattolica».

Мексіканскі ўрад у пачатку ХХ стагоддзя праводзіў выразна антыкаталіцкую палітыку, што выклікала ўзброены супраціў католікаў.

Англійская рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by