Папа Францішак сустрэнецца з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам | Друк |
Святы Айцец
05.02.2016 14:35

Папа Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэнуцца 12 лютага 2016 г. на Кубе. Аб гэтым стала вядома 5 лютага. Самалёт з Пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на востраве на шляху ў Мексіку, куды Святы Айцец накіруецца з афіцыйным візітам. Сустрэча, якая пройдзе ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці, адбудзецца ў фармаце «асабістай размовы».

Сустрэча рыхтавалася «доўгі час», з’яўляецца «першай у гісторыі» і пачынае «важны этап у адносінах паміж Цэрквамі». Апостальская Сталіца і Маскоўскі Патрыярхат спадзяюцца, што яна стане «знакам надзеі для ўсіх людзей добрай волі». Яны запрашаюць усіх хрысціян маліцца аб Божым благаслаўленні для сустрэчы і яе добрых плёнах.

Сустрэча будзе працягвацца каля дзвюх гадзін. Пасля яе Пантыфік і Патрыярх падпішуць сумесную шырокую дэкларацыю. Яе тэкст змешчаны на сямі старонках. Запланавана таксама «спантаннае» выступленне кіраўнікоў Цэркваў, падчас якога яны абмяняюцца сваімі пачуццямі і ўражаннямі ад сустрэчы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(VP)

 
© 2003-2024 Catholic.by