Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік наведаў некаторыя ватыканскія ведамствы
Святы Айцец
04.02.2016 16:41

Раніцай 4 лютага Папа Францішак асабіста наведаў некалькі ватыканскіх ведамстваў, якія знаходзяцца на прылеглай да Ватыкана Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ, і сустрэўся з іх кіраўніцтвам і персаналам.

Пантыфік наведаў Папскую раду па новай евангелізацыі, Папскую раду «Cor Unum» і Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў.

Святы Айцец не першы раз здзяйсняе падобныя візіты ў структуры Апостальскай Сталіцы, якія знаходзяцца па-за тэрыторыяй Ватыкана.

У маі мінулага года Пантыфік наведаў будынак на плошчы Пія XII, якая практычна мяжуе з ватыканскай плошчай св. Пятра, дзе знаходзяцца Кангрэгацыі: Каталіцкай Адукацыі, па справах Духавенства, па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, а таксама Папскі камітэт гістарычных навук.

У чэрвені 2015 г. Святы Айцец быў з візітам у іншым будынку на плошчы Пія ХІІ, у якім знаходзяцца Кангрэгацыя па справах Кананізацыі, Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў і Папская рада па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў.

Гаворка ідзе пра нефармальныя візіты, падчас якіх у Пантыфіка і супрацоўнікаў ватыканскіх ведамстваў ёсць магчымасць жывога дыялогу і адкрытага абмену думкамі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.