Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: Святы Айцец не будзе іграць у фільме, але могуць быць выкарыстаны відэафрагменты з ім
Святы Айцец
04.02.2016 10:55

Ватыкан абверг паведамленне кампаніі AMBI Pictures аб тым, што Папа Францішак будзе акцёрам у хрысціянскім мастацкім фільме для дзяцей.

Раней AMBI Pictures напісалі, што Папа сыграе самога сябе ў евангелізацыйнай карціне пра прыгоды дзяцей, якія ідуць па слядах апосталаў, шукаючы Хрыста ў звычайным жыцці.

Аднак прэфект Сакратарыяту па камунікацыях Ватыкана ксёндз Дарыё Вігано адзначыў, што паведамленне кампаніі не было дакладным.

«Папа не акцёр», — сказаў святар, адказываючы на пытанні журналістаў.

Святы Айцец не будзе прымаць удзел у здымках спецыяльна для фільма, аднак, магчыма, «як гэта ўжо адбывалася раней, відэзапісы з Папам могуць з'явіцца ў фільме», дадаў ксёндз Дарыё Вігано.

Усе прыбыткі ад фільма пойдуць аргенцінскім дабрачынным арганізацыям, якія дапамагаюць дзецям і падлеткам.

News.va
(АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.