Леанарда Дзі Капрыа прыехаў на аўдыенцыю да Папы Францішка | Друк |
Святы Айцец
29.01.2016 09:00

28 студзеня Пантыфік прыняў з візітам амерыканскага акцёра Леанарда Дзі Капрыа. Пра гэта паведамляе часопіс Newsweek.

Мяркуецца, што Пантыфік і Дзі Капрыа абмяркоўвалі тэму змянення клімату.

Амерыканскі акцёр падарыў Пантыфіку альбом з карцінамі Гераніма Босха

Леанарда Дзі Капрыа даўно займаецца абаронай навакольнага асяроддзя, а на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе атрымаў прэмію за сваю працу ў вобласці экалогіі.

Падчас свайго выступлення на форуме акцёр заявіў, што яго дабрачынны фонд ахвяруе 15 мільёнаў долараў на праекты па абароне навакольнага асяроддзя, і заклікаў удзельнікаў форуму змагацца з глабальным пацяпленнем.

Як вядома, Папа Францішак яшчэ ў мінулым годзе ў сваёй энцыкліцы Laudato si заклікаў багатыя нацыі прадпрымаць больш крокаў для вырашэння праблем клімату. Паводле слоў Папы, змены клімату — праблема, якую нельга больш пакідаць будучым пакаленням.

Паводле БЕЛТА, РИАновости (MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by