Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заклікаў да ўдзелу ў святкаванні Дня малітвы аб ахове стварэння
Святы Айцец
26.08.2015 11:58

Папа Францішак заклікаў вернікаў прыняць актыўны ўдзел у святкаванні Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння, які будзе адзначацца 1 верасня. «У малітоўным адзінстве з нашымі братамі праваслаўнымі і ўсімі людзьмі добрай волі мы жадаем зрабіць уласны ўнёсак у пераадоленне экалагічнага крызісу, які перажывае чалавецтва», – сказаў Пантыфік на агульнай аўдыенцыі 26 жніўня.

Святы Айцец заўважыў, што ініцыятывы Сусветнага дня, на міжнародным і мясцовым узроўнях, накіраваны, перш за ўсё, на тое, каб сучасны чалавек прыняў адпаведны стыль жыцця, які адзначаецца павагай да навакольнага асяроддзя.

Папа заклікаў рымскіх вернікаў і пілігрымаў прыняць удзел у набажэнстве ў інтэнцыі абароны стварэння, якое пройдзе вечарам 1 верасня ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане.

1 верасня абвясціў Сусветным днём малітвы аб ахове стварэння сам Папа Францішак. Ён будзе адзначацца ў Касцёле штогод. Устанаўленне гэтага дня з’яўляецца вынікам выдання прысвечанай праблемам экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя энцыклікі «Laudato sì», абнародаванай 24 мая.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.