Папа перадаў прадукты мігрантам | Друк |
Святы Айцец
11.08.2015 14:59

Папа Францішак перадаў прадукты харчавання мігрантам, якімі апякуецца рымскае дабрачыннае аб’яднанне “Baobab” (Баабаб).

Падарунак Святога Айца даставіў папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які на працягу апошніх некалькіх дзён наведаў сядзібу таварыства двойчы.

Адзін з яе валанцёраў распавёў італьянскай газеце “La Repubblica”, што элемазінарый Пантыфіка прыязджаў сам на фургоне, поўным прадуктаў. Там былі макароны, аліўкавы алей, печыва, тарталіні, рыс і малако. Арцыбіскуп Краеўскі адзначыў, што ўсе падарункі прывёз “непасрэдна ад Святога Айца”, пасля чаго ўехаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by