Папа прызначыў каля 1 млн. еўра на дапамогу бедным | Друк |
Святы Айцец
23.07.2015 15:20

Каля 1 млн. еўра – ахвяраванні, сабраныя падчас нядаўняга выстаўлення Турынскай плашчаніцы, – будуць прызначаны на дапамогу бедным і мігрантрам. Такое рашэнне прыняў Папа Францішак, даведаўшыся аб вялікай колькасці ахвяраванняў, складзеных пілігрымамі, якія прыбылі ўшанаваць адну з самых знакамітых хрысціянскіх рэліквій.

Сабраныя грошы будуць перададзены патрабуючым праз каталіцкія дабрачынныя арганізацыі “Caritas” і “Migrantes”, а таксама іншыя касцёльныя таварыствы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Турынскай архідыяцэзіі і дапамагаюць бедным і мігрантам.

Падобнае выкарыстанне ахвяраванняў упісваецца ў душпастырскую праграму архідыяцэзіі, адным з важных пунктаў якой з’яўляецца падтрымка бедных, хворых, самотных і пакінутых. Адным з прыкладаў увагі да патрабуючых з’яўляецца прадастаўленне часткі мясцовага палаца арцыбіскупа для групы бежанцаў.

Выстаўленне Турынскай плашчаніцы працягвалася з 19 красавіка па 24 чэрвеня. Папа Францішак таксама памаліўся перад рэліквіяй падчас свайго візіту ў Турын 21-22 чэрвеня.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by