Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ўхваліў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў кандыдатаў да беатыфікацыі
Святы Айцец
18.07.2015 18:00

17 ліпеня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў кандыдатаў да беатыфікацыі. Сярод іх - архіепіскап Андрэй Шаптыцкі, кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і Мітрапаліт Галіцкі з 1901 г. да сваёй смерці ў 1944 г.

Таксама Пантыфік ухваліў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў біскупа Вероны Джузэпэ Карара, памерлага ў 1980 г.; мексіканскага святара Агусціна Рамірэса Барба, заснавальніка жаночай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр служак Міласэрнага Пана, памерлага ў 1967 г.; італьянскага францішканіна Сімпліцыяна ад Божага Нараджэння, заснавальніка жаночай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Францішканак ад Найсвяцейшых Сэрцаў, памерлага ў 1898 г.; мексіканскую ўдаву Марыю Агілар і-Торэс, заснавальніцу жаночай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Наймітак Найсвяцейшага Сакрамэнту, памерлай у 1937 г.; французскую сястру Мары-Тэрэз Дзюпуі Борд з Таварыства Найсвяцейшага Сэрца Езуса, заснавальніцу жаночай манаскай Кангрэгацыі Місіянерак Найсвяцейшых Сэрцаў Езуса і Марыі, памерлай у 1953 г.; італьянку Элізу Мічэлі, заснавальніцу Інстытута Сясцёр Сельскіх Катэхістак Найсвяцейшага Сэрца, памерлай у 1976 г.; іспанскую законніцу Ізабэль Мэндэс Хэрэра з жаночай манаскай Кангрэгацыі Служак св. Юзафа, памерлую ў 1953 г.

Даты беатыфікацыйных урачыстасцяў будуць вызначаны пазней.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.