Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Cвяты Айцец: не трэба блытаць веры з уладай
Святы Айцец
21.04.2015 11:01

Сведчанне мучанікаў дапамагае нам не ўпасці ў спакусу ператварыць веру ва ўладу, лічыць Святы Айцец Францішак. Ён узначаліў 20 красавіка св. Імшу ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

Каментуючы фрагмент Евангелля, дзе натоўп шукае Езуса пасля размнажэння хлябоў і рыб, але толькі для «матэрыяльнага інтарэсу»,Папа Францішак заўважыў, што ў веры ёсць рызыка не разумець сапраўднай місіі Хрыста – гэта адбываецца, калі чалавек карыстаецца Езусам, імкнучыся «да ўлады». «Гэта штодзённая спакуса хрысціян», — спакуса ўлады. Менавіта па яе прычыне вернік упадае ў тую «цеплыню», якая прыносіць «рэлігійную марнасць» і ў канцы канцоў «крывадушнасць», лічыць Пантыфік.

Езус даў канкрэтны «рэцэпт», што рабіць у такой сітуацыі: «У тым справа Божая, каб вы верылі ў таго, каго Ён паслаў», зацытаваў Папа сённяшнее Евангелле і ўдакладніў, што гаворка ідзе пра тое, каб верыць у Хрыста, пакладаць давер толькі ў Ім, а не ў іншых рэчах, якія аддаляюць нас ад Яго.

Пантыфік закончыў сваю гамілію малітвай да Бога: «Дай нам ласку здзіўлення сустрэчай, а таксама дапамажы нам не трапіць у дух мірскога, дух, які стаіць за знешнім глянцам такога хрысціянства, якое вядзе нас да жыцця як язычнікі».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.