Святы Айцец моліцца за ахвяр новай трагедыі на моры | Друк |
Святы Айцец
20.04.2015 12:13

Папа выказаў свой смутак з прычыны трагедыі, якая адбылася ў ноч на 19 красавіка каля італьянскага вострава Лампедуза, у водах Міжземнага мора. Там затанула лодка з мігрантамі. Ёсць паведамленні аб сотнях ахвяр.

«Я выказваю свой глыбокі боль перад абліччам гэтай трагедыі і запэўніваю ахвяр і іх сем’і ў маёй малітоўнай памяці. Звяртаюся з сардэчным зваротам да міжнароднай супольнасці, заклікаючы яе дзейнічаць рашуча і хутка, каб прадухіліць падобныя трагедыі ў будучыні», — сказаў Папа Францішак 19 красавіка падчас сваёй сустрэчы з вернікамі на нядзельнай марыйнай малітве «Regina Coeli».

Лодка з мігрантамі перавярнулася і затанула ў лівійскіх водах Міжземнага мора. На ёй магло быць каля 700 чалавек, выратаваць удалося каля 30. Трагедыя адбылася ў 200 км на поўдзень ад Лампедузы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by