Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец наведае Эквадор, Балівію і Парагвай
Святы Айцец
16.04.2015 15:58

Летам 2015 г. Папа Францішак наведае тры краіны Лацінскай Амерыкі – Эквадор, Балівію і Парагвай. Аб гэтым гаворыцца ў адмысловым паведамленні кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі, якое з’явілася 16 красавіка.

“Прымаючы запрашэнні кіраўнікоў дзяржаў і епіскапатаў, Яго Святасць Папа Францішак здзейcніць Апостальскае падарожжа ў Эквадор з 6 па 8 ліпеня 2015 г., у Балівію – з 8 па 10 ліпеня і ў Парагвай – з 10 па 12 ліпеня. Праграма падарожжа будзе апублікавана ў бліжэйшы час”, - гаворыцца ў паведамленні.

За два гады свайго пантыфікату Папа Францішак здзейсніў Апостальскія падарожжы ў Бразілію, Святую Зямлю, Паўднёвую Карэю, Албанію, Турцыю, Шры-Ланку і на Філіпіны. 6 чэрвеня Пантыфік плануе наведаць Сараева ў Босніі і Герцагавіне.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.