Пантыфік спачувае ў сувязі з авіякатастрофай на поўдні Францыі | Друк |
Святы Айцец
25.03.2015 14:18

Папа Францішак выказаў спачуванні і словы падтрымкі сваякам і блізкім загінулых у выніку крушэння пасажырскага самалёта Airbus A320 нямецкай авіякампаніі Germanwings.

«Даведаўшыся аб трагічнай авіякатастрофе, якая здарылася ў рэгіёне Дзінь і прывяла да шматлікіх ахвяраў, многія з якіх — дзеці, Яго Святасць Папа Францішак далучаецца да смутку іх родных, выказваючы сваю блізкасць у цярпенні», — гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Папы кардынала П'етро Параліна.

Пантыфік запэўніў у малітве за загінулых, давяраючы іх Божай міласэрнасці, і выказаў сваю глыбокую блізкасць усім, каго закранула гэтая трагедыя, у тым ліку ратаўнікам, вымушаным працаваць у складаных умовах.

Крушэнне самалёта авіякампаніі Germanwings, які ляцеў з Барселоны ў Дзюсельдорф, адбылося 24 сакавіка ў Альпійскій гарах на поўдні Францыі. У выніку катастрофы загінулі 150 чалавек. На дадзены момант прычынай трагедыі названы няшчасны выпадак.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by