Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец паабедаў з вязнямі турмы ў Неапалі
Святы Айцец
21.03.2015 17:57

Любоў заўсёды можа змяніць чалавека - гаворыцца ў пасланні, якое Папа Францішак перадаў вязням неапальскай турмы “Джузэпэ Савіо”, якую наведаў 21 сакавіка.

Каля ўваходу ў пэнітэнцыярную ўстанову сабраліся тысячы мясцовых жыхароў, якія віталі Святога Айца спевамі на неапалітанскім  дыялекце. У турме Папа паразмаўляў са зняволенымі і з’еў з імі просты абед. Пантыфік запэўніў іх, што Бог не забывае пра сваіх дзяцей і ніколі іх не пакідае. Папа прызнаўся, што атрымлівае лісты з усяго свету ад людзей, якія адбываюць пакаранні за ўчыненыя злачынствы. “Я добра ведаю пра вашы сітуацыі”, - дадаў Святы Айцец.

“Вязні вельмі часта ўтрымліваюцца ва ўмовах, нягодных чалавечай асобы, і пасля не здольваюць вярнуцца ў грамадства. Але, дзякуй Богу, ёсць таксама кіраўнікі, капеланы, выхавацелі, душпастырскія працаўнікі, якія ведаюць, як вас падтрымліваць належным чынам. Існуюць добрыя і значныя прыклады вяртання да нармальнага жыцця”, - падкрэсліў Папа.

Святы Айцец заклікаў прыкладаць намаганні, каб спрыяць рэінтэграцыі зняволеных пасля адбывання пакарання і змене адносін да іх у грамадстве. “У аснове гэтай дзейнасці павінна знаходзіцца ўпэўненасць у тым, што любоў заўсёды можа змяніць чалавека”, - адзначыў Папа. Дзякуючы клопату пра зняволеных у турмах, па словах Пантыфіка, усё грамадства можа станавіцца больш справядлівым і ўважлівым да людзей.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.