Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік абмеркаваў гуманітарны крызіс у Курдыстане з прэм’ер-міністрам краіны
Святы Айцец
03.03.2015 11:32

Гуманітарны крызіс у Курдыстане быў у цэнтры дыскусіі Папы Францішка з Нэчыварам Ідрысам Барзані, прэм’ер-міністрам Рэгіянальнага ўраду Іракскага Курдыстана. 2 сакавіка Святы Айцец прыняў палітычнага дзеяча на аўдыенцыі ў Ватыкане.

У ходзе перамоваў абмяркоўвалася актуальная сітуацыя іракскіх курдаў ва ўмовах дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Гаворка, між іншым, ішла пра праблемы шматлікіх бежанцаў. Адзначалася неабходнасць умяшання міжнароднай супольнасці для спынення насілля і дапамогі ў вырашэнні гуманітарнай праблемы.

Колькасць католікаў у Лівіі складае каля 100 тысяч чалавек (каля 1, 4 % ад агульнай колькасці насельніцтва).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.