Два гады таму завяршыўся пантыфікат Бэнэдыкта XVI | Друк |
Святы Айцец
01.03.2015 16:46

Два гады таму завяршыўся пантыфікат Бэнэдыкта XVI. Вечарам 28 лютага 2013 г. Святы Айцец развітаўся са сваімі ватыканскімі супрацоўнікамі і, абляцеўшы на верталёце вакол базылікі св. Пятра, накіраваўся ў рэзідэнцыю Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа.

Тут Бэнэдыкт XVI правёў наступныя два месяцы, пакуль не пасяліўся ў будынку былога кляштара “Mater Ecclesiae” на тэрыторыі Ватыканскіх садоў.

Апошні раз звяртаючыся да вернікаў з акна апостальскага палаца ў Кастэль-Гандольфа, Папа назваў сябе “пілігрымам, які пачынае сваю апошнюю пілігрымку на гэтай зямлі”, і паабяцаў, што будзе “працягваць працаваць усімі сваімі сіламі для дабра Касцёла і чалавецтва”.

Пантыфікат Бэнэдыкта XVI скончыўся ў 20.00. З боем званоў, які азначыў гэтую падзею, сваю варту пакінулі швейцарскія гвардзейцы, а папскія апартаменты ў ватыканскім апостальскім палацы былі апячатаны.

Перыяд “sede vacante” працягваўся каля двух тыдняў і завяршыўся 13 сакавіка 2013 г. абраннем на Пасад св. Пятра аргенцінскага кардынала Хорхе Марыё Берголіо, які ўзяў сабе імя Францішак.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by