Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На папскі «Твітар» падпісалася ўжо 19 мільёнаў чытачоў
Святы Айцец
27.02.2015 12:02

19 млн. карыстальнікаў рэгулярна чытаюць кароткія паведамленні Папы Францішка на яго профілі @Pontifex у «Твітары». Папская рада па сродках масавай камунікацыі паведаміла, што гэта колькасць была дасягнута 23 лютага 2015 г. З моманту запуску папскага твітар-канала 12 снежня 2012 г. кожны месяц да яго далучаецца ў сярэднім 730 тыс. новых карыстальнікаў. Дынаміка росту разнастайная, хоць у апошні час можна казаць аб «паскарэнні», паколькі яшчэ месяц таму профіль меў 18 млн. чытачоў.

Самая вялікая колькасць наведвальнікаў на іспанамоўнай версіі, якая на 9 лютага мела 8 млн. праглядаў. На другім месцы знаходзіцца англамоўны канал — 5,59 млн., а затым італьянамоўны — 2,5 млн. і партугаламоўны — 1,3 млн. Сярод дзевяці версій перадапошнім з’яўляецца нямецкамоўны канал, на якім зарэгістравана 248 тыс. наведавальнікаў. Найменшая іх колькасць чытае кароткія паведамленні на арабскай мове.

Апошнія штодзённыя папскія твіты звязаны, галоўным чынам, з перыядам Вялікага посту. З моманту, калі Папа і супрацоўнікі Рымскай курыі адправіліся на велікапосныя рэкалекцыі, «маўчыць» таксама і папскі профіль у «Твітары».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.