Пантыфік: «Аўшвіц» — заклік да будаўніцтва будучыні на павазе, міры і сустрэчы | Друк |
Святы Айцец
29.01.2015 13:05

«Аўшвіц» з’яўляецца крыкам страшэннага болю і цярпення і заклікам да будучыні, пабудаванай на павазе, міры і сустрэчы паміж народамі», — адзначыў Папа Францішак у сваім твіт-паведамленні, скіраваным з нагоды 70-годдзя вызвалення канцэнтрацыйнага лагера «Аўшвіц-Біркенаў», якое адзначалася 27 студзеня.

Памятныя мерапрыемствы прайшлі на тэрыторыі былога лагера смерці пры ўдзеле каля 40 лідараў розных краін свету, а таксама амаль 300 былых зняволеных. У рамках святкавання вызвалення вязняў канцлагера адбыліся міжрэлігійная і экуменічная малітвы, у якасці прадстаўніка Папы ў мерапрыемствах прымаў удзел арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш.

У часы Другой сусветнай вайны ў комплексе канцэнтрацыйных лагераў «Аўшвіц-Біркенаў» былі забіты каля 1,1 млн. чалавек, пераважна яўрэяў. У 1947 г. на яго тэрыторыі быў створаны музей, а дзень вызвалення вязняў лагераў, 27 студзеня, быў абвешчаны ААН Міжнародным днём памяці ахвяр Халакосту.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by