Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сталі вядомы цэлебрацыі з удзелам Пантыфіка ў лютым-красавіку
Святы Айцец
28.01.2015 11:07

У Нядзелю Божай Міласэрнасці 12 красавіка 2015 г. Святы Айцец будзе цэлебраваць Імшу для вернікаў армянскага абраду. Аб гэтым гаворыцца ў апублікаваным 27 студзеня афіцыйным календары літургічных цэлебрацый Пантыфіка з лютага па красавік.

2 лютага ў базыліцы св. Пятра Святы Айцец узначаліць Эўхарыстыю з удзелам законнікаў і законніц Рыма. 8 лютага Папа выправіцца з пастырскім візітам у рымскую парафію Св. Міхала Арханёла. 14 лютага ў ватыканскай базыліцы Папа Францішак узначаліць публічны кансісторый па ўзвядзенні новых кардыналаў і некаторых кананізацыйных справах, а на наступны дзень там жа адправіць св. Імшу з новымі пурпуратамі.

18 лютага, у Папяльцовую сераду, згодна з традыцыяй Папа накіруецца на Авентын, дзе ўзначаліць працэсію з базылікі св. Анзэльма да базылікі св. Сабіны і св. Імшу, што распачне перыяд Вялікага посту.

З 22 па 27 лютага Пантыфік прыме ўдзел у велікапосных рэкалекцыях, якія пройдуць у Арычы. У гэты перыяд не будуць праводзіцца папскія аўдыенцыі, у тым ліку агульная аўдыенцыя, якая звычайна адбываецца ў сераду.

8 сакавіка Папа Францішак наведае рымскую парафію Найсвяцейшай Маці Збаўцы.

На 13 сакавіка запланавана пакутная літургія з удзелам Папы ў базыліцы св. Пятра, а на 21 сакавіка — яго візіт у Неапаль і Пампеі.

29 сакавіка Пантыфік узначаліць урачыстыя набажэнствы Пальмовай нядзелі.

У Вялікі чацвер, 2 красавіка, Папа ўзначаліць св. Імшу Хрызму ў базыліцы св. Пятра, а ў Вялікую пятніцу, 3 красавіка, літургію Мукі Пана ў ватыканскай базыліцы і Крыжовы шлях у рымскім Калізеі.

4 красавіка ў 20.30 у базыліцы св. Пятра распачнецца Пасхальная вігілія з удзелам Святога Айца. У Вялікдзень Пантыфік будзе цэлебраваць Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра, пасля чаго ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» (Гораду і свету).


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.