Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік пра ролю жанчыны ў перадачы веры
Святы Айцец
26.01.2015 17:30
«Жанчыны — асноўныя, хто перадае веру», — лічыць Папа Францішак. Пантыфік узначаліў 26 студзеня раніцай святую Імшу ў сваёй ватыканскай рэзідэнцыі і пракаментаваў фрагмент Другога паслання св. Паўла да Цімафея (2 Цім 1, 1–8), якому апостал нагадаў, што «некрывадушная вера» яму была перададзена ад Святога Духа «праз пасрэдніцтва маці і бабулі». Пантыфік адзначыў, што ў жыцці менавіта маці і бабулі часта перадаюць веру. У той жа час, ён заўважыў, што адна рэч — перадаваць веру, другая — навучыць веры. Вера — гэта дар. Ёй не можна навучыцца. Вывучаюцца пытанні веры, каб зразумець яе лепш, але праз навучанне не прыходзяцца да веры. Вера — дар Святога Духа, не абмежаваны любога роду падрыхтоўкай.

Гэты дар перадаецца часта ад маці і бабуль, або іншых жанчын у сям’і. Паводле Папы Францішка, так адбываецца, паколькі Езуса нам дала жанчына, Яго Маці, Марыя.

Пантыфік нагадаў, што св. Павел заклікае ахоўваць дар веры, пазбягаючы свецкай балбатні і язычніцкага пляткарства. У гэтым кантэксце ён адзначыў, што кожны з нас атрымаў дар веры і павінен клапаціцца аб яго захаванні кожны дзень.

Святы Айцец заўважыў, што супрацьлегласцю дару веры з’яўляюцца сарамлівасць і сорам. «Таму што Бог не даў нам Духа боязі», — навучае апостал. Дух страху супярэчыць дару веры, не дазваляе расці ў веры. У сваю чаргу, саромецца веры, гэта грэх: «Так, я веру, але не прызнаюся ў гэтым, каб не было бачна зашмат, я жыву крыху верай і крыху без яе, бо мне сорамна жыць ёй вызначана».

«Вера — гэта дух сілы, любові і разумення. Вось гэта — вера», — сказаў Святы Айцец.

Папа Францішак патлумачыў, што разважнасць, аб якой кажа св. Павел, азначае, што мы ведаем пра сваю абмежаванасць: мы не можам рабіць усё, чаго жадаем у пошуку шляхоў развіцця веры.

«Будзем прасіць Пана аб ласцы некрывадушнай веры, якая не ідзе на кампрамісы ў залежнасці ад таго, што з’яўляецца ў жыцці. Веры, якую штодзённа імкнуся ажывіць ці, прынамсі, прасіць Святога Духа, каб ажывіў яе, і такім чынам прынесці багаты плён», — заклікаў Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.