Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак праляціць над Беларуссю
Святы Айцец
19.01.2015 14:55
Самалёт Airbus A340 філіпінскай авіякампаніі Philipines Airlines са Святым Айцом на борце, які будзе вяртацца з Манілы ў Рым, праляціць над тэрыторыяй 11 краін, у тым ліку над Беларуссю. У паветры ён будзе знаходзіцца каля 14 гадзін і 40 хвілін і пераадолее дыстанцыю ў 10397 км. Прылёт у рымскі аэрапорт Ciampino чакаецца каля 17.40 па мясцовым часе.

З Філіпін папскі самалёт накіруецца ў напрамку Кітая, Манголіі і Расіі. Над Беларуссю ён будзе пралятаць 19 студзеня паміж 16.00-17.00 па беларускім часе. Затым Папа Францішак праляціць у паветранай прасторы Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Аўстрыі, Славеніі і Італіі. Традыцыйна Пантыфік скіроўвае тэлеграмы на імя кіраўнікоў дзяржаў, над якімі пралятае.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.