Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ў рымскай парафіі Святога Юзафа: хрысціянін павінен несці радасць і спакой
Святы Айцец
15.12.2014 15:34

Хрысціянін не можа мець сумнага твару, ён павінен несці іншым радасць і спакой, адзначыў Папа Францішак у гаміліі падчас Імшы, якую ўзначаліў 14 снежня ў рымскай парафіі Святога Юзафа. Гэта была восьмая парафія Вечнага горада, якую Папа наведаў на працягу свайго Пантыфікату.

Святы Айцец нагадаў вернікам, што радасць уласцівая хрысціяніну не толькі напярэдадні ці падчас Божага Нараджэння, але і на працягу ўсяго жыцця, таксама і ў цяжкія моманты.

Пантыфік адзначыў, што ёсць людзі, якія заўсёды знойдуць нагоду бедаваць, але параіў вернікам дакладна прыгледзецца да свайго жыцця і ўбачыць, як, нягледзячы на шматлікія цяжкасці, шмат добрых рэчаў яны атрымалі ад Бога, на чале з верай. Папа заклікаў ісці да людзей, якія пакутуюць і маюць праблемы, каб несці ім «радаснае пасланне», дапамогу і суцяшэнне.

Перад Эўхарыстыяй Папа сустрэўся з дзецьмі, якія наведваюць катэхезу, з цыганамі, якія жывуць у парафіі, з прадстаўнікамі бедных сем’яў, пра якіх клапоціцца парафія, і з сем’ямі, чые дзеці атрымалі хрост у мінулым годзе. Таксама Пантыфік паспавядаў пяць вернікаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.