Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сястра Крысціна Скучыя падарыла свой дыск Святому Айцу
Святы Айцец
11.12.2014 10:59
Сястра Крысціна Скучыя, пераможца конкурса «Голас Італіі», падарыла свой дэбютны альбом Папу Францішку. Прыгожа загорнуты дыск яна ўручыла Святому Айцу напрыканцы агульнай аўдыенцыі.

Пра гэта перадае Польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

25-гадовая ўршулянка з Італіі заўсёды падкрэслівае, што яна не збіраецца змяняць рэлігійнае жыццё на карысць кар'еры ў шоў-бізнэсе. Кантракт з Universal Records быў галоўнай узнагародай у конкурсе, у якім перамагла манахіня.

Сястра Крысціна Скучыя таксама з'яўляецца адным з твараў кампаніі па духоўнай падрыхтоўцы да Сусветнага дня моладзі ў Кракаве, які пройдзе ў 2016 годзе.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.