Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма візіту Папы Францішка ў Шры-Ланку і на Філіпіны
Святы Айцец
14.11.2014 16:11

Апублікавана афіцыйная праграма візіту Папы Францішка ў Шры-Ланку і на Філіпіны. Падарожжа пачнецца 12 студзеня 2015 г. вечарам вылетам з Рыма. У аэрапорце горада Каломба самалёт з Пантыфікам на борце прызямліцца ўжо 13 студзеня раніцай.

У гэты дзень адбудуцца сустрэчы Святога Айца з мясцовым епіскапатам і прадстаўнікамі іншых рэлігій. Таксама Пантыфіка прыме ў сваёй рэзідэнцыі кіраўнік краіны.

На наступны дзень Папа ўзначаліць святую Імшу, падчас якой адбудзецца кананізацыя кс. Джозэфа Ваза, а пасля адправіцца ў марыйны санктуарый у Мадху.

15 студзеня Пантыфік накіруецца ў капліку Маці Божай з Ланкі. Гэта будзе апошнім пунктам яго падарожжа ў гэтую азіяцкую краіну.

У той жа дзень Папа вылеціць на Філіпіны, дзе яго будзе чакаць афіцыйны прыём. Сам візіт практычна распачнецца на наступны дзень, 16 студзеня, наведваннем Прэзідэнта краіны і сустрэчай з кіраўнікамі дзяржавы і дыпкорпусам. У гэты ж дзень Папа адправіць святую Імшу з удзелам мясцовых біскупаў, святароў і законнікаў, а таксама сустрэнецца з сем’ямі.

17 студзеня Папа ўзначаліць Эўхарыстыю на лётным полі ў Таклабан і паабедае з некаторымі ахвярамі тайфуну. Вечарам Пантыфік правядзе сустрэчу з мясцовым духавенствам і семінарыстамі.

18 студзеня пройдуць сустрэчы Святого Айца з рэлігійнымі лідарамі і моладдзю. Вечарам Пантыфік узначаліць святую Імшу ў Маніле, што стане апошнім пунктам яго падарожжа на Філіпіны. 19 студзеня Папа адправіцца ў Рым.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.