Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа выказаў заклапочанасць з прычыны распаўсюджвання эпідэміі Эбола
Святы Айцец
29.10.2014 17:09

Папа Францішак выказаў заклапочанасць з прычыны распаўсюджвання эпідэміі Эбола, якая асаблівым чынам закранае афрыканскі кантынент і яго самыя бедныя слаі насельніцтва. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 29 кастрычніка Святы Айцец звярнуўся са спецыяльным зваротам на гэтую тэму.

«Я блізкі, з любоўю і малітвай, да пацярпелых асобаў, а таксама да дактароў, медыцынскага персаналу, валанцёраў, рэлігійных інстытутаў і асацыяцый, якія гераічна ахвяруюцца дзеля дапамогі гэтым нашым захварэўшым братам і сёстрам», — сказаў Папа.

Пантыфік чарговы раз звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам прыкласці ўсе неабходныя намаганні для барацьбы з вірусам, канкрэтна памяншаючы няшчасці і пакуты людзей, падвергнутых цяжкаму выпрабаванню, і заклікаў вернікаў маліцца за пакутуючых і памерлых ад гэтай хваробы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.