Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа: сустрэча з Патрыярхам Канстанцінопальскім — знак жадання пераадолець перашкоды, якія раздзяляюць хрысціян
Святы Айцец
24.10.2014 15:36

Папа Францішак адзначыў, што яго сустрэча з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем падчас Апостальскага падарожжа ў Турцыю стане знакам лучнасці, якая яднае Рым і Канстанцінопаль, і жадання ў любові і праўдзе пераадолець перашкоды, якія раздзяляюць хрысціян. Пра гэта Пантыфік распавёў падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў экуменічнай пілігрымкі, арганізаванай амерыканскім фондам «Orientale Lumen», 24 кастрычніка.

Звяртаючыся да гасцей, Святы Айцец адзначыў духоўную каштоўнасць кожнай хрысціянскай пілігрымкі. Яна, па словах Папы, з’яўляецца не толькі геаграфічным маршрутам, але перадусім магчымасцю ўнутранага абнаўлення, патрэбнага для таго, каб наблізіцца да Хрыста. Без адкрытасці да ўнутранага абнаўлення і вернасці волі Хрыста няма праўдзівага экуменічнага дыялогу, падкрэсліў Пантыфік.

Удзельнікі пілігрымкі маліліся каля магіл святых Яна XXIII і Яна Паўла II, кананізаваных у красавіку гг. У сувязі з гэтым Папа Францішак нагадаў пра важны ўклад гэтых Пантыфікаў у развіццё экуменічных адносін.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.