Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мерапрыемствы з удзелам Папы Францішка ў лістападзе
Святы Айцец
24.10.2014 13:21

У лістападзе Папа Францішак прыме ўдзел у шэрагу важных мерапрыемстваў і цэлебрацый. 1 лістапада Пантыфік наведае рымскія манументальныя могілкі «Верана», дзе пахаваны шматлікія грамадскія, палітычныя і касцёльныя дзеячы, і ўзначаліць там Эўхарыстыю з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых.

2 лістапада ў Ватыканскіх гротах Папа памоліцца за ўсіх памерлых вернікаў, а таксама сваіх памерлых папярэднікаў на Святым Пасадзе.

3 лістапада ў базыліцы св. Пятра Пантыфік будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў, памерлых на працягу мінулага года.

23 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, на галоўнай ватыканскай плошчы адбудзецца Імша і кананізацыя шасці благаслаўлёных: біскупа Джавані Антоніо Фарына, ксяндза Кур’якаса Эліяса Кавара ад Святой Сям’і, Людовіка да Казорыя, Ніколы да Лангабардзі, Еўфрасіі Элувацінгал ад Найсвяцейшага Сэрца Езуса і свецкага францішканіна Амато Ранконі.

25 лістапада Папа наведае штаб-кватэру Еўрапарламента і Савета Еўропы ў Страсбургу, а 28–30 лістапада здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Турцыю.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.