Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік прыняў прэм'ер-міністра Грэнады
Святы Айцец
24.10.2014 11:48
23 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм'ер-міністра Грэнады Кіта Мітчэла, які таксама сустрэўся з Дзяржсакратаром Святога Пасаду кардыналам Пьетро Паралінам і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамберці. Падчас перамоў, якія прайшлі ў атмасферы сардэчнасці, былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Грэнадай, важны ўклад Каталіцкага Касцёла ў адукацыйную, грамадскую і дабрачынную сферы, а таксама ў вырашэнне праблем, з якімі сутыкаецца краіна, асабліва моладзь. Была пацверджана неабходнасць супрацоўніцтва паміж бакамі з мэтай дасягнення агульнага дабра і развіцця Грэнады.

Грэнада — востраў у Карыбскім моры з насельніцтвам каля 90 тыс. чалавек. Большасць яе насельніцтва – католікі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.