Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак звярнуўся да моладзі Албаніі
Святы Айцец
21.09.2014 19:26

У межах візіту ў Албанію 21 верасня Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы Маці Тэрэзы ў Тыране заклікаў моладзь краіны будаваць сваё жыццё на Езусе Хрысце, які “заўсёды застаецца верным, нават калі нам самім не хапае вернасці”.

“Дарагая моладзь, вы – новае пакаленне Албаніі. З евангельскай сілай і па прыкладзе вашых продкаў і мучанікаў будзьце здольнымі сказаць “не” язычніцкаму пакланенню перад грашыма, фальшывай індывідуалістычнай свабодзе, залежнасцям і насіллю, і сказаць “так” – культуры сустрэчы і салідарнасці, прыгажосці, неад’емнай ад дабра і праўды, жыццю, якое пражываецца ад усёй душы, і вернасці нават у малым. Так вы пабудуеце лепшую Албанію і лепшы свет!” – сказаў Пантыфік.

Святы Айцец даверыў апецы Найсвяцейшай Панны Марыі ўвесь албанскі народ, асабліва сем’і, дзяцей і пажылых людзей.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.