Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец заснаваў камісію па рэформе кананічнага працэсу, які тычыцца сужэнства
Святы Айцец
20.09.2014 17:54

Папа Францішак заснаваў адмысловую камісію для вывучэння рэформы кананічнага працэсу, які тычыцца сужэнства. Новую структуру ўзначаліў дэкан Трыбуналу Рымскай Роты арцыбіскуп Піо Віта Пінта.

У яе склад увайшлі кіраўнікі і супрацоўнікі ватыканскіх ведамстваў, праца якіх звязана з касцёльным заканадаўствам. Сярод іх кардынал Франчэско Кокапальмерыё, старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, а таксама вядомыя эксперты па кананічным праве.

Праца камісіі сканцэнтруецца на падрыхтоўцы прапановы рэформы “сужэнскага працэсу”. Гаворка ідзе, як паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, пра спробу спрасціць працэдуру, не парушаючы прынцыпу непарыўнасці сужэнства.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.