Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Арменіі
Святы Айцец
19.09.2014 16:14

19 верасня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Сержа Саргсяна. Кіраўнік дзяржавы сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром кардыналам Пьетро Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці.

Падчас сардэчных перамоваў было выказана задавальненне развіццём і ўмацаваннем двухбаковых адносін. Адзначалася асаблівая роля хрысціянства ў гісторыі і жыцці армянскага грамадства. Гаворка ішла таксама аб рэгіянальнай палітычнай сітуацыі. Было выказана перакананне, што пераадолення складаных праблем можна дасягнуць шляхам дыялогу паміж усімі зацікаўленымі бакамі.

Акрамя таго, размовы датычылі праблемы канфліктаў на Блізкім Усходзе. Бакі выказалі спадзяванне, што да мірнага суіснавання ва ўсім рэгіёне могуць прывесці агульныя намаганні народаў і рэлігійных супольнасцяў. Асаблівая ўвага падчас размоў была ўдзелена сітуацыі хрысціянскіх супольнасцяў і іншых рэлігійных меншасцяў у рэгіёне і гуманітарнаму крызісу ў пацярпелых ад канфліктаў раёнах.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.