Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец просіць падтрымаць малітвай яго візіт у Албанію
Святы Айцец
17.09.2014 15:24

Папа Францішак папрасіў вернікаў аб малітоўнай падтрымцы свайго Апостальскага падарожжа ў Албанію, якое адбудзецца 21 верасня. Звяртаючыся да ўдзельнікаў агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, Пантыфік адзначыў, што «вырашыў наведаць гэтую краіну, таму што яна шмат пакутавала ад жудаснага атэістычнага рэжыму», а сёння ў ёй «рэалізуецца мірнае суіснаванне паміж рознымі рэлігійнымі кампанентамі».

«Ужо зараз з любоўю вітаю албанскі народ і дзякую за падрыхтоўку гэтага візіту. Прашу ўсіх падтрымліваць мяне малітвай праз заступніцтва Маці Божай Добрай Рады», — сказаў Святы Айцец.

Падчас візіту Пантыфік сустрэнецца з палітычнымі і рэлігійнымі ўладамі краіны, узначаліць Эўхарыстыю на плошчы Маці Тэрэзы з Калькуты ў цэнтры Тыраны, звернецца да мясцовага духавенства, рэлігійных лідараў краіны, сацыяльных работнікаў і дабрачынцаў, моладзі і дзяцей.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.