Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бяздомныя Рыма атрымалі велікодныя падарункі ад Святога Айца
Святы Айцец
21.04.2014 17:38

Бяздомныя Рыма атрымалі велікодныя падарункі ад Святога Айца Францішка. Іх перадаў Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі.

18 красавіка ў час Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі арцыбіскуп накіраваўся на цэнтральны рымскі чыгуначны вакзал “Тэрміні” і блізкія да яго вуліцы, дзе сустрэў каля сотні бедных і бяздомных, якім раздаў віншавальныя паштоўкі ад Папы. У кожную з іх было ўкладзена па 40-50 еўра.

Адрасаты велікоднага віншавання Пантыфіка не хавалі сваёй радасці, распавядалі, на што збіраюцца патраціць падараваныя грошы, дзяліліся сваімі цяжкасцямі: хтосьці хацеў набыць новы абутак, іншыя скардзіліся на моладзь, якая іх абражае, праязджаючы побач на аўтамабілях.
Папа Францішак не першы раз віншуе рымскіх бяздомных са святамі: на Божае Нараджэнне ён перадаў ім білеты на грамадскі транспарт і тэлефонныя карткі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.