Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа: пасля кананізацыі Ян Павел ІІ працягне быць для моладзі айцом і сябрам
Святы Айцец
14.04.2014 12:48

Пра тое, што ў Пальмовую нядзелю Касцёл адзначае Сусветны дзень моладзі, нагадаў перад малітвай “Анёл Панскі” 13 красавіка Святы Айцец Францішак. У гэты дзень у Рыме па традыцыі моладзь сустрэлася са сваім біскупам – Папам — на плошчы св. Пятра.

Тут адбываецца перадача крыжа Сусветных дзён моладзі – сімвала міжнароднага форума, які праходзіць адзін раз на два ці тры гады ў адным з гарадоў свету. Крыж перадаецца ад прадстаўнікоў краіны, у якой праходзіла папярэдняя сустрэча, гаспадарам наступнага форума. Сёлета маладыя вернікі з Бразіліі перадалі крыж моладзі з Польшчы, дзе пройдзе Сусветны дзень моладзі ў 2016 г.

Папа нагадаў, што 30 гадоў таму крыж Сусветных дзён моладзі даверыў маладым вернікам бл. Ян Павел ІІ, каб неслі яго па ўсім свеце, як “знак любові Хрыста да чалавецтва”. Пантыфік падкрэсліў, што пасля сваёй кананізацыі Ян Павел ІІ у еднасці святых працягне быць для моладзі ўсяго свету айцом і сябрам.

Святы Айцец таксама нагадаў, што 15 жніўня прыме ўдзел у Днях азіяцкай моладзі ў паўднёвакарэйскай дыяцэзіі Тэджон.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.