Святы Айцец у «Твітэры»: будзем верыць у дзейнасць Бога | Друк |
Святы Айцец
30.04.2013 14:33

30 красавіка Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з новым запісам у «Твітэры». «Будзем верыць у дзейнасць Бога! З Ім мы можам рабіць вялікія рэчы. Ён дасць нам радасць быцця Яго вучнямі», — так гучаць словы папы Францішка.

Падчас жа сённяшняй літургіі ў капліцы Дома св. Марты Пантыфік заклікаў маліцца за Касцёл, бо тады Бог «дасць нам пасярод цярпенняў той супакой, які можа ўдзяліць толькі Ён» — супакой, «якога не можа даць свет, якога нельга купіць, які з’яўляецца сапраўдным дарам прысутнасці Езуса ў сваім Касцёле».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by