Адбыліся змены ў кампетэнцыі некаторых ватыканскіх ведамстваў | Друк |
Святы Айцец
25.01.2013 15:34

25 студзеня былі апублікаваны два Апостальскія лісты Бэнэдыкта XVI у форме «motu proprio», паводле якіх адбыліся змены ў кампетэнцыі некаторых ватыканскіх ведамстваў.

Як адзначаецца ў Апостальскім лісце «Ministrorum institutio», справы, якія датычаць духоўных семінарый, перайшлі ў кампетэнцыю Кангрэгацыі па справах Духавенства. Да гэтага імі займалася Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі. З гэтага часу змяняецца і назва апошняй. Калі раней яна называлася Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі (па справах семінарый і навучальных устаноў), то цяпер слова «семінарый» у назве не будзе.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, сваім другім Апостальскім лістом «Fides in doctrinam» Пантыфік перадаў адказнасць за катэхетычную дзейнасць Папскай радзе па новай евангелізацыі. Да гэтага за катэхетычную дзейнасць адказвала Кангрэгацыя па справах Духавенства.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by