Святы Айцец прызначыў новага нунцыя ў Кеніі | Друк |
Святы Айцец
18.01.2013 10:08

Ім стаў арцыбіскуп Чарльс Даніэль Бальво, былы Апостальскі Нунцый ў Новай Зеландыі і 10 астраўных дзяржавах Ціхага акіяну, а таксама пастаянны наглядальнік Апостальскай Сталіцы на Ціхім акіяне.

Іерарх нарадзіўся 29 чэрвеня 1951 г. у Брукліне (штат Нью-Ёрк). З’яўляецца спецыялістам у галіне кананічнага права. У дыпламатычнай службе Ватыкана працуе з 1987 г.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by