Папскія прызначэнні ў Трыбунале Рымскай Роты | Друк |
Святы Айцец
26.07.2012 15:32

26 ліпеня 2012 г. Cвяты Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў індыйскага святара і спецыяліста ў кананічным праве кс. прэлата Пола Пэлэта новым кіраўніком аддзела па пытаннях прызнання несапраўднасці і недапоўненасці сужэнстваў і прычынаў несапраўднасці пасвячэнняў пры Трыбунале Рымскай Роты — вышэйшай апеляцыйнай судовай установай Каталіцкага Касцёла.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, святар нарадзіўся ў 1959 г. у Індыі, у дыяцэзіі Керала. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1987 г. Тэалогію і кананічнае права спачатку вывучаў у Індыі, а затым у Папскім усходнім інстытуце ў Рыме. У Трыбунале Рымскай Роты працуе з 1 кастрычніка 2011 г.

 
© 2003-2024 Catholic.by