Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння пракаментаваў «пытанне Меджугор'я»
Дзяржава Ватыкан
11.04.2017 15:05

Справа ў прызнанні аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і сапраўднымі да сёння не вырашана. Паводле слоў кардынала Герхарда Мюлера, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, афіцыйнай заявы Касцёла ў гэтым пытанні давядзецца чакаць яшчэ доўга.

Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Як адзначыў іерарх, яго ведамства працуе ў гэтым пытанні, каб пасля прадставіць вынікі даследавання Святому Айцу для прыняцця канчатковага рашэння.

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што ніякіх канкрэтных тэрмінаў завяршэння даследаванняў па звышнатуральным характары аб’яўленняў у Меджугор’і пакуль не прадугледжана.

«Кангрэгацыя не будзе паддавацца ціску часу, калі гаворка ідзе пра пошукі ісціны, паколькі абавязана кіравацца выключна ісцінай», — падкрэсліў кардынал Мюлер.

Нагадаўшы пра фацімскае пасланне, іерарх дадаў, што ў аб’яўленнях Маці Божай у Партугаліі «выразна бачная апазіцыя да камунізму»:
«У ім гучыць канкрэтны прароцкі заклік да супраціву праз малітву і асабістае сведчанне жыцця. Паяднання паміж людзьмі і Богам не здзейсніцца праз ГУЛАГ і смяротныя спісы Сталіна, у якіх адзіным роспісам мільёны людзей прысуджаліся да смерці», — сказаў ён.

Таксама кардынал выказаўся адносна магчымых аб’яўленняў у Меджугор’і:

«Насамрэч нам не патрэбныя новыя аб’яўленні, у якасці дадатку або дапаўнення да дадзенага нам у поўні і цалкам Аб’яўлення ў Езусе Хрысце, — сказаў ватыканскі кардынал. — Прыватныя аб’яўленні могуць быць выключна прарочым прыкладаннем, акцэнтаваннем выклікаў, пастаўленых перад намі Евангеллем».

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дзяржава Ватыкан

27.04 11:28Ватыкан: кардыналу Ёзафу Ратцынгеру пагражалі смерцю пасля яго крытыкі тэалогіі вызвалення
20.04 11:30Арцыбіскуп Палья: у адгартацыі Amoris laetitia адчуваецца сімпатыя да сем’яў і вялікая надзея
11.04 15:05Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння пракаментаваў «пытанне Меджугор'я»
05.04 16:14Кардынал Рабер Сара: «Людзі бяздумна давяраюць фінансам і медыя кіраваць сабой»
05.04 15:55Кангрэгацыя Веравучэння скіравала пасланне аб сужэнстве асоб, звязаных з лефебрыстамі
29.03 14:55Ватыканскі дыпламат: трэба вучыцца супрацьстаяць маніпуляванню рэлігіяй
28.03 08:39У Ватыкане адбылася сустрэча каталіцка-праваслаўнай групы па культуры
24.03 14:37Сведкі фацімскіх аб’яўленняў Франсішку і Жасінта будуць абвешчаны святымі
22.03 09:05У Ватыкане пройдзе форум на тэму Рэфармацыі
15.03 16:26Святы Пасад: вайна ў Сірыі — сведчанне краху міжнароднай палітыкі
  • 26.04.2017
  • 25.04.2017
  • 24.04.2017
  • 23.04.2017
  • 22.04.2017