Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Ватыкане адбылася сустрэча каталіцка-праваслаўнай групы па культуры
Дзяржава Ватыкан
28.03.2017 08:39

Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству прыняў удзел у штогадовым пасяджэнні рабочай групы па культурным супрацоўніцтве паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Рыма- Каталіцкім Касцёлам.

Сустрэча прайшла ў сядзібе аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ў сталіцы Расіі.  

Адкрываючы пасяджэнне, мітрапаліт Іларыён адзначыў, што гэта ўжо трэцяя сустрэча рабочай групы з моманту яе стварэння ў 2015 годзе. За мінулы перыяд яна паказала сваю высокую эфектыўнасць у арганізацыі і правядзенні сумесных культурных мерапрыемстваў як у Расіі, так і ў Італіі. Яны спрыяюць больш глыбокага знаёмству з духоўнымі традыцыямі Усходу і Захаду, а таксама дасягненню ўзаемаразумення паміж праваслаўнымі і католікамі.

Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі дзейнасці рабочай групы за мінулы год і абмеркавалі шэраг новых праектаў, звязаных з развіццём супрацоўніцтва ў культурнай сферы, рэалізацыя якіх запланавана на 2017 год і пачатак наступнага года.

У праграму ўключаны, між іншым, канцэрты духоўнай і класічнай музыкі, мастацкія і тэматычныя выстаўкі, выданне кніг Патрыярха Кірыла і Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI на італьянскай і рускай мовах, а таксама абмен студэнтамі абедзвюх канфесій.

Ян Мойсік, беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дзяржава Ватыкан

24.05 09:12Папа Францішак на адкрыцці асамблеі епіскапату Італіі: будзьце максімальна шчырымі і адкрытымі на дыялог
18.05 17:09Ватыканскаму мастацтвазнаўцу ўручаць беларускі ордэн
18.05 14:45Папа Францішак і біскупы COMECE: Еўропе пагражае распад і экстрэмізм
12.05 11:02У Ватыкане выпусцяць манету ў гадавіну смерці святых Пятра і Паўла
27.04 11:28Ватыкан: кардыналу Ёзафу Ратцынгеру пагражалі смерцю пасля яго крытыкі тэалогіі вызвалення
20.04 11:30Арцыбіскуп Палья: у адгартацыі Amoris laetitia адчуваецца сімпатыя да сем’яў і вялікая надзея
11.04 15:05Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння пракаментаваў «пытанне Меджугор'я»
05.04 16:14Кардынал Рабер Сара: «Людзі бяздумна давяраюць фінансам і медыя кіраваць сабой»
05.04 15:55Кангрэгацыя Веравучэння скіравала пасланне аб сужэнстве асоб, звязаных з лефебрыстамі
29.03 14:55Ватыканскі дыпламат: трэба вучыцца супрацьстаяць маніпуляванню рэлігіяй
  • 29.05.2017
  • 28.05.2017
  • 27.05.2017
  • 26.05.2017
  • 25.05.2017