Рэкалекцыі на Вялікі пост для Пантыфіка правядзе італьянскі францішканін | Друк |
Дзяржава Ватыкан
16.02.2017 12:37

Рэкалецыі на Вялікі пост для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі пройдуць 5-10 сакавіка ў мястэчку Арыча, што ў 30 км ад Рыма. Яны будуць прысвечаны тэме «Мука, смерць і ўваскрасенне Езуса паводле святога Мацвея».

Духоўныя практыкаванні правядзе 53-гадовы італьянскі францішканін а. Джуліа Мікеліні — выкладчык Тэалагічнага інстытута ў Асізі, злучанага з Папскім латэранскім ўніверсітэтам, галоўны рэдактар часопіса Convivium Assisiense.

У праграме рэкалекцый прадугледжаны малітва, медытацыі і разважанні, а таксама штодзённая Эўхарыстыя.

У перыяд духоўных практыкаванняў будуць прыпынены ўсе аўдыенцыі і публічная дзейнасць Святога Айца. Традыцыю рэкалекцыі ў Ватыкане ўвёў у 1929 г. папа Пій ХІ.

Да часоў Паўла VI яны праходзілі толькі ў першы тыдзень Адвэнту, але не ў Вялікі пост. Менавіта Павел VI першым з Пантыфікаў пачаў запрашаць для правядзення духоўных практыкаванняў іерархаў і тэолагаў, якія не належалі да Рымскай курыі.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


 
© 2003-2024 Catholic.by