Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
L'Osservatore Romano адзначае 70 гадоў: новы фармат і падыход
Дзяржава Ватыкан
12.01.2017 13:48

У Ватыкане прайшла спецыяльная прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэзентацыі новага фармату штотыднёвай газеты L'Osservatore Romano, якая адзначае сваё 70-годдзе. Па словах дырэктара Залы Друку Святога Пасаду Грэга Бёрка, змена фармату выдання і новы падыход да яго зместу сталі сапраўдным святам.

У ходзе брыфінгу намеснік дзяржсакратара Яго Святасці арцыбіскуп Анджэло Бэччу падкрэсліў, што «выпускаць папяровае выданне ў нашыя дні — гэта крыху супраць плыні». Ватыканскі іерарх казаў таксама пра «адкрытасць да свету» абноўленай версіі штотыднёвіка, пакліканага быць прадстаўніком Святога Айца, але які можа знаходзіць связуючыя моманты, як, напрыклад, тэмы па экалогіі і міратворчым праектам.

Арцыбіскуп Бэччу адзначыў, што Касцёл знаходзіцца на перадавым фронце ў будаванні мастоў дыялогу і ў прымірэнні ваюючых бакоў.

Таксама ватыканскі іерарх падкрэсліў, што «ролі жанчын у Касцёле надаецца вялікая ўвага», і штомесячны дадатак да L'Osservatore Romano, прысвечаны жанчынам, будзе звязаны з абноўленым штотыднёвікам.

Галоўны рэдактар ватыканскага выдання прафесар Джаванні Марыя Віян, адзначыў, што газета, якая друкуецца з 1948 года, будзе цалкам абноўлена: «Акрамя ўжо існуючых раздзелаў, прысвечаных Ватыкану і тэматычным артыкулам, з’явяцца новыя рубрыкі», якія будуць весці журналісты-католікі і прадстаўнікі іншых рэлігій, свецкія, жанчыны. У штотыднёвіку з’явіцца спецыяльная рубрыка для парафіяльных святароў.

На сёння газета выходзіць на сямі мовах дзякуючы працы амаль 60 чалавек. На афіцыйным сайце выдання дасяжная бясплатная электронная версія газеты.

Паводле Рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 24.02.2017
  • 23.02.2017
  • 22.02.2017
  • 21.02.2017
  • 20.02.2017