Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прызначаны новы дырэктар Ватыканскіх музеяў
Дзяржава Ватыкан
21.12.2016 11:29

Святы Айцец прызначыў 20 снежня 2016 г. новага дырэктара Ватыканскіх музеяў. Ім стала спадарыня Барбара Ята, былы віцэ-дырэктар гэтай установы. Яна пачне выконваць свае новыя абавязкі з 1 студзеня 2017 г., паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.


Барбара Ята стала першай у гісторыі жанчынай прызначанай дырэктарам Ватыканскіх музеяў. Яна замяніла на гэтай пасадзе прафесара Антоніа Паолучы, які кіраваў музеямі з 2007 г.

Новапрызначаны дырэктар нарадзілася ў 1962 г. у Рыме. Вывучала філалогію, палеаграфію, архіўную справу і гісторыю мастацтваў. Стажыравалася ў Вялікабрытаніі, Партугаліі і ЗША. З 1990-х гадоў займалася выкладаннем гісторыі графікі і тэхнікі стварэння гравюр. Мае шмат навуковых публікацый.

У 1996 г. пачала працу у Ватыканскай Апостальскай Бібліятэцы. Займала пасаду кіраўніка Кабінету медных гравюр, а ў 2010 г. стала куратарам секцыі графікі Аддзела друкаваных кніг. У чэрвені 2016 г. была пераведзена на пасаду віцэ-дырэктара Ватыканскіх музеяў.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.