Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане выходзіць марка да 80-годдзя Папы Францішка
Дзяржава Ватыкан
16.12.2016 08:18

З нагоды 80-га дня нараджэння Папы Рымскага Францішка, які будзе адзначацца 17 снежня, філатэлістычнае і нумізматычнае Бюро Ватыкана рыхтуе да выхаду адмысловую паштоўку з памятнай маркай і пячаткай.

Пра гэта паведамляе «Сібірская каталіцкая газета» са спасылкай на Ватыканскае радыё.

Набор прадстаўляе юбіляра на фоне статуі Божай Маці ў Лухане — апякункі Аргенціны. За Папам змешчаны фрагмент алтара базылікі св. Пятра. Аўтарам кампазіцыі з’яўляецца сучасны іспанскі мастак Рауль Берсоса, спецыяліст па сакральным мастацтве і біблійным сюжэтам.



Мастак даўно супрацоўнічае з Ватыканам, рэгулярна праектуючы вокладкі для кніг, якія выдаюцца з нагоды касцёльных урачыстасцяў, напрыклад, беатыфікацый і кананізацый, а таксама выконвае замовы філатэлістычна-нумізматычнага Бюро. Яго працы ўпрыгожваюць многія святыні ў Іспаніі, а таксама ЗША, Гватэмале, Італіі, Францыі і інш.

Паводле blagovest-info.ru, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.