Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Асацыяцыя жанчын у Ватыкане» створана ў Вечным горадзе
Дзяржава Ватыкан
09.12.2016 17:07

У Ватыкане ўпершыню ў гісторыі з’явілася асацыяцыя, якая аб’яднала жанчын, што працуюць у горадзе-дзяржаве і Апостальскай Сталіцы і звязаных з імі ўстановах — Associazione Donne in Vaticano.

У «D.VA», як скарочана гучыць яе назва, могуць увайсці як свецкія верніцы, так і законніцы, якія працуюць або ўжо выйшлі на пенсію. Як гаворыцца  ў спецыяльным паведамленні, статут асацыяцыі быў зацверджаны яшчэ 1 верасня 2016 г.

У структурах Ватыкана і Апостальскай Сталіцы працуюць 750 жанчын, што складае 19 працэнтаў ад агульнай колькасці работнікаў. Больш за 40 працэнтаў з іх маюць доктарскую ступень і выконваюць функцыі, якія ахопліваюць шырокі спектр абавязкаў.

«Асацыяцыя жанчын у Ватыкане» мае намер «стварыць сетку сяброўства, абмену і салідарнасці паміж усімі для асабістага і прафесійнага росту», бо «жанчыны з’яўляюцца каштоўным рэсурсам, які павінен быць ацэнены на працоўных месцах і ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці ў Ватыкане».

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.